Утрапёныя
Нью-Ёрк пачатку 1960-х, Мангэтан – цэнтр сусветнага бізнесу, у якім усё большую ролю пачынае выконваць рэклама. Бальшыня буйных рэкламных агенцтваў месціцца на Мэдысан-авеню, а тых, хто там працуе, пачынаюць называць «мэдмэнамі», ці ўтрапёнымі пашыральнікамі новых тавараў, трэндаў ды ідэяў, якія нясе з сабою «вецер 60-х». У адным з такіх паспяховых агенцтваў, што належыць кампаньёнам Роджэру Стэрлінґу і Бэрту Купэру, працуе Доналд Дрэйпэр – крэатыўны матор кампаніі. Ягонае складанае дзяцінства ды бурлівая маладосць прыпалі на вайну і 1950-я гады з іх патрыярхальнымі і патрыятычнымі вартасцямі, і ў новае дзесяцігоддзе ён уваходзіць ужо сталым сямейным чалавекам са сфармаванымі поглядамі ды... крыху сфабрыкаванаю мінуўшчынаю. На ягоных вачах разбураецца стары знаёмы свет і ўзнікае іншы, поўны новых магчымасцяў, але таксама праблемаў і спакусаў, асабліва для чалавека з грашыма..
Сезоны
Season 1
- 2007
Season 2
- 2008
Season 3
- 2009
Season 4
- 2010
Season 5
- 2012
Season 6
- 2013
Season 7
- 2014





















































